Белорусские православные святцы. Май.

Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар

(МЕСЯЦАСЛОЎ, СВЯТЦЫ, ІМЯНІННЫ КАЛЯНДАР)


         


Обратите внимание! 

Слева – дата по старому стилю ("паводле Царкоўнага  ўставу", т.е. по церковному календарю, по православным святцам), а справа – дата по новому стилю ("паводле новага стылю", т.е. по современному гражданскому календарю, которым мы пользуемся в повседневной жизни) /// Если вам нужен майский календарь на русском языке, см. здесь // Для облегчения поиска женские имена выделены красным. 


МАЙ 


18 красавіка / 1 мая

  • Іаан Новы з Яніны, мучанік (1526) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Іаан прападобны, вучань прападобнага Грыгорыя Дэкапаліта (820-850).
  • мучанікі Віктар, Зотык, Зінон, Акіндзін і Северыян (303) // Віктар = Вікця;; Зотык = Ізот.
  • свяціцель Касма, епіскап Халкідонскі, вызнаўца, і прападобны Аўксенцій (815-820) // Касма = Казма, Кузьма;; Аўксенцій = Аксём, Аксён, Аксянцей, Аксайла.

 

19 красавіка / 2 мая

  • Георгій вызнаўца, епіскап Антыяхіі Пісідыйскай, свяціцель (813-820) // Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.
  • Іаан Ветхапячэрнік, прападобны (VIII) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Матрона Маскоўская, блажэнная (1952) // Матрона = Матруна.
  • Нікіфар ігумен, прападобны // Нікіфар = Нічыпар.
  • Трыфан, патрыярх Канстанцінопальскі, свяціцель (933).
  • мучанікі Феона, Хрыстафор і Антанін (303).

 

20 красавіка / 3 мая

  • Аляксандр Ашэвенскі, прападобны (1479) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
  • Анастасій, ігумен Сінайскай гары, прападобны (685) // Анастасий = Астась, Асташ, Настась, Насташ.
  • Гаўрыіл Беластоцкі, дзіцятка мучанік (1690) // Гаўрыіл = Гаўрыла, Габрэль.
  • Грыгорый (593) і Анастасій Сінаіт (599), патрыярхі Антыяхійскія, свяціцелі // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор;; Анастасий = Астась, Асташ, Настась, Насташ.
  • Фёдар Трыхіна, прападобны // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.

 

21 красавіка / 4 мая

  • Януарый епіскап, свяшчэннамучанік (каля 305).
  • мучанікі Ісакій, Апалос і Кадрат (303).
  • мучанік Фёдар Пергскі, маці яго Філіпія, і інші (II) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.

 

22 красавіка / 5 мая

  • Віталій, прападобны (609-620) // Віталій = Віталь.
  • Усевалад, дабраверны князь Пскоўскі (у святым хрышчэнні Гаўрыіл) (1834) // Гаўрыіл = Гаўрыла, Габрэль.
  • Фёдар Сікеот, епіскап Анастасіупальскі, прападобны (613) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
  • апосталы Нафанаіл, Лука і Клімент (I) // Клімент = Клімант, Клім;; Лука = Лукаш, Лукша.

 

23 красавіка / 6 мая

  • Аляксандра мучаніца, царыца (303) // Апяксандра = Алеся.
  • Анатолій і Праталеон, мучанікі (303) // Анатолій = Анатоль.
  • Георгій Перамаганосец, велікамучанік (303) // Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора // на русском языке – Георгий Победоносец.

 

24 красавіка / 7 мая

  • Аляксій, затворнік Пячэрскі, прападобны (XIII) // Аляксій = Аляксей, Алекса.
  • Елісавета цудатворыца, прападобная (V) // Елісавета = Елізавета, Лізавета.
  • Сава Пячэрскі, прападобны (XIII) // Сава = Саўва.
  • Сава Страцілат мучанік і з ім 70-ці воінаў (272) // Сава = Саўва.
  • мучанікі Пасікрат і Валянцін (228).
  • мучанікі Яўсевій, Няон, Ляонцій, Лонгін і інші (303) // Яўсевій = Аўсей, Яўсей;; Ляонцій = Леванцей, Лявон;; Лонгін = Логвін.

 

25 красавіка / 8 мая

  • Марк, апостал і евангеліст (63) // Марк = Марка.
  • Сільвестр Абнорскі, прападобны (1379).

 

26 красавіка / 9 мая

  • Васілій, епіскап Амасійскі, свяшчэннамучанік (каля 322) // Васілій = Базыль, Васіль.
  • Глафіра дзева, праведная (322).
  • Сцяфан, епіскап Велікапермскі, свяціцель (1396) // Сцяфан = Сцяпан.

 

27 красавіка / 10 мая

  • Сімяон, суродзіч Гасподні, апостал і свяшчэннамучанік (107) // Сімяон = Сымон.
  • Сцяфан, ігумен Пячэрскі, епіскап Уладзіміра-Валынскі, прападобны (1094) // Сцяфан = Сцяпан. 

 

28 красавіка / 11 мая

  • Кірыл, епіскап Тураўскі, свяціцель (1183) // Кірыл = Кірыла.
  • апосталы з 70-ці Іасан і Сасіпатр, а таксама Керкіра дзева (I) // Іасан (Іасон) = Ясан.
  • мучанікі Дада, Максім і Квінціліян (286).
  • мучанікі Сатарній, Януарый, Яўфрасій, Зінон, Яўсевій, Няон, Віталій і інші (каля 63) // Яўсевій = Аўсей, Яўсей;; Віталій = Віталь. 

 

29 красавіка / 12 мая

  • Васілій Астрожскі, свяціцель (1671) (Серб.) // Васілій = Базыль, Васіль.

 

30 красавіка / 13 мая

  • Васілій, епіскап Амасійскі, свяшчэннамучанік (IV) // Васілій = Базыль, Васіль.
  • Максім мучанік.
  • Данат, епіскап Эўрыі, свяціцель (каля 387).
  • Іакаў Зевядзеев, апостал (44) // Іакаў = Якаў, Якуб.
  • Ігнацій Бранчанінав, епіскап Каўказскі, свяціцель (1867) // Ігнацій = Гнат, Ігнась, Ігнат.
  • Мікіта, епіскап Наўгародскі, свяціцель (1558) // Мікіта = Нікіта.

 

1 мая / 14 мая

  • Герасім Болдзінскі, прападобны (1554) // Герасім = Гарасім, Гарась.
  • Іерамія, прарок (VI ст. да Р. X.) // Іерамія = Верамей, Ерамей, Ярэма.
  • Макарый, мітрапаліт Кіеўскі, свяшчэннамучанік (1497) // Макарый = Макар.
  • Тамара, дабраверная царыца Грузінская (1213).
  • прападобнамучанікі Яўфімій (1814), Ігнацій (1814) і Акакій, Афонскія (1816) // Яўфімій = Аўхім, Яўхім, Яфім, Яхім;; Ігнацій = Гнат, Ігнась, Ігнат.

 

2 / 15 мая

  • Афанасій Вялікі, архіепіскап Александрыйскі, свяціцель (373) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
  • Афанасій, патрыярх Цараградскі і Лубенскі, цудатворац, свяціцель (1654) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
  • Барыс, дабраверны цар, роўнаапостальны, у хрышчэнні Міхаіл (907) (Балг.) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута.
  • Барыс і Глеб, дабраверныя князі (у хрышчэнні Раман і Давід) (1072 і 1115) // Давід = Давыд.
  • мучанік Яспер, мучаніца Зоя і сыны іх Кірыяк і Феадул (II).

 

3 / 16 мая

  • Пётр цудатворац, епіскап Аргоскі, прападобны (X).
  • Феадосій, ігумен Кіева-Пячэрскі, прападобны (1074) // Феадосій = Федасей, Фядос, Ходас.
  • Феафан Перыфеарыйскі, свяціцель (пасля 1353).
  • мучанік Цімафей і мучаніца Маўра (каля 286) // Цімафей = Цімох.
  • прападобныя Юліянія (Іуліянія) (1393) і Еўпраксія (1394), Маскоўскія. 

 

4 / 17 мая

  • Барыс, дабраверны князь Тураўскі і Пінскі (XII).
  • Пелагія мучаніца, дзева Тарсійская (290) // Пелагія = Пелагея, Палагея, Палагна.
  • Сільван, епіскап Газскі, свяшчэннамучанік, і з ім 40 мучанікаў (311) // Сільван = Салівон.
  • Эразм, епіскап Фармійскі, свяшчэннамучанік (303).
  • прападобныя Нікіта, Кірыл, Нікіфар, Клімент і Ісаакій, браты Алфанавы (Сакольніцкія) у Ноўгарадзе (XIV–XV) // Нікіта = Мікіта;; Кірыл = Кірыла;; Нікіфар = Нічыпар;; Клімент = Клімант, Клім.

 

5 / 18 мая

  • Варлаам Серпухаўскі (1377), прападобны // Варлаам = Варлам, Баркулаб.
  • Іакаў Жалезнабораўскі, прападобны // Іакаў = Якаў, Якуб.
  • Ірына велікамучаніца (І-ІІ).
  • Яфрэм Новы, прападобнамучанік (1426) // Яфрэм = Ахрэм, Ахрамей.

 

6 / 19 мая

  • Іаў Шматпакутны (каля 2000-1500 да Р. X.), праведны // на русском языке – Иов Многострадальный.
  • Іаў Пачаеўскі, прападобны (XVII).
  • Міхей Раданежскі, прападобны (1385).

 

7 / 20 мая

  • Акакій сотнік, мучанік (303).
  • Ніл Міратачывы, Афонскі (1815), прападобны.
  • Ніл Сорскі, прападобны (1508).
  • прападобный Іаан Зедазнійскі, і вучні яго: прападобныя Антоній Марткопскі, Давід Гараджыйскі, Зянон Ікалцкі, Фадзей Сцяпанцміндскі, Іосіф, епіскап Алавердскі, Ісідар Самтавійскі, Міхаіл Улумбійскі, Сцяфан Хірскі і інші (VI) (Груз) // Антоній = Антон, Антось;; Давід = Давыд;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп;; Ісідар = Сідар;; Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута;; Сцяфан = Сцяпан.

 

8 / 21 мая

  • Арсеній Вялікі (449-450), прападобны // Арсеній = Арсень, Арсайла.
  • Арсеній працалюбівы (XIV) і Пімен поснік (XII) Пячэрскія, прападобныя // Арсеній = Арсень, Арсайла;; Пімен = Піман, Пімаш.
  • Іаан Багаслов (98-117), апостал і евангеліст // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.

 

9 / 22 мая

  • Іосіф Опцінскі (1911), прападобны // Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп.
  • Ісаія прарок (VIII ст. да Р. X.).
  • Мікалай з Мір Лікійскіх у Бар, свяціцель і цудатворац (1087) // Мікалай = Мікола, Нікалай, Нікола.
  • Хрыстафор мучанік (каля 250).

 

10 / 23 мая

  • Ісідора юродзівая, прападобная (IV).
  • Сіман Зілот, апостал (I) // Сіман = Сымон, Шыман, Шымук.
  • Сіман, епіскап Уладзімірскі і Суздальскі, свяціцель (1226) // Сіман = Сымон, Шыман, Шымук.
  • Сіман блажэнны, дзеля Хрыста юродзівы, Юр’явецкі (XVI) // Сіман = Сымон, Шыман, Шымук.
  • Таісся, блажэнная (V).
  • мучанікі Алфій, Філадэльф, Кіпрыян, Анісім, Эразм і інші (251) // Кіпрыян = Купрыян, Купрэй.

 

11 / 24 мая

  • Іосіф, мітрапаліт Астраханскі, свяшчэннамучанік (1671) // Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп.
  • Макій, свяшчэннамучанік (каля 295) // Макій = Макей.
  • Нікадзім, архіепіскап Сербскі, свяціцель (1325) // Нікадзім = Мікодым. 
  • Расціслав, князь Вялікамараўскі, роўнаапостольны (870). 
  • Сафроній, затворнік Пячэрскі, прападобны (XIII) // Сафроній = Сафрон, Сапрон, Супрын, Супрыян.
  • роўнаапостольныя Мяфодзій (885) і Кірыл (869), вучыцелі Славянскія // Мяфодзій = Міхед, Мяфод, Няфёд;; Кірыл = Кірыла.

 

12 / 25 мая

  • Герман, патрыярх Канстанцінопальскі, свяціцель (740).
  • Дзіянісій Раданежскі, прападобны (1633) // Дзіянісій = Дзяніс.
  • Епіфаній, епіскап Кіпрскі, свяціцель (403) // Епіфаній = Епіфан.
  • Ермаген, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расіі, цудатворац, свяшчэннамучанік (праслаўленне 1913).

 

13 / 26 мая

  • Аляксандр Рымскі, мучанік (284-305) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
  • Глікерыя дзева мучаніца (каля 177).
  • Глікерыя дзева, Наўгародская, праведная (1522).
  • Макарый прападобнамучанік, архімандрыт Канеўскі, ігумен Пінскі, Пераяслаўскі цудатворац (1688) // Макарый = Макар.
  • Яўфімій Іверскі, прападобны (1028) (Груз.) // Яўфімій = Аўхім, Яўхім, Яфім, Яхім.
  • святыя Георгій вызнаўца, яго жонка Ірына і дзеці (IX) // Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.

 

14 / 27 мая

  • Ісідар мучанік (251) // Ісідар = Сідар.
  • Ісідар, блажэнны, дзеля Хрыста юродзівы, Растоўскі цудатворац (1474) // Ісідар = Сідар.
  • Ляонцій, патрыярх Іерусалімскі, свяціцель (1175) // Ляонцій = Леванцей, Лявон.
  • Максім мучанік (каля 250).
  • Мікіта, затворнік Пячэрскі, епіскап Наўгародскі, прападобны (1108) // Мікіта = Нікіта.

 

15 / 28 мая

  • Ісаія, епіскап Растоўскі, свяціцель і цудатворац (1090) // Ісаія = Ісай.
  • Ісаія Пячэрскі, прападобны (1115) // Ісаія = Ісай.
  • Пахомій Вялікі, прападобны (каля 348) // Пахомій = Пахом, Пахута.
  • Пахомій Нерахцкі, прападобны (1384) // Пахомій = Пахом, Пахута.  

 

16 / 29 мая

  • Аляксандр, епіскап Іерусалімскі, свяшчэннамучанік (III) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька. 
  • Георгій II, епіскап Міціленскі, свяціцель (IX) // Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.
  • Муза, блажэнная (V).
  • Фёдар Асвячоны, прападобны (368) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
  • Яфрэм Перакомскі і Наўгародскі, цудатворац, прападобны (1545) // Яфрэм = Ахрэм, Ахрамей.
  • мучанікі Віт, Мадэст і Крыскенція мучаніца (каля 303).
  • прападобныя Касіян (1537) і Лаўрэнцій (1548) Комельскія // Касіян = Касьян;; Лаўрэнцій = Лаўрэн, Лаўрын, Ваўрын.

 

17 / 30 мая

  • Еўфрасіння, вялікая  княгіня Маскоўская, прападобная (1407) // Еўфрасіння = Еўфрасінія, Фрося, Прузына, Прасыня.
  • Сцяфан, патрыярх Канстанцінопальскі, свяціцель (893) // Сцяфан = Сцяпан.
  • апостал Андранік і святая Юнія (Іунія) (I) // Андранік = Андрон, Андрос.

 

18 / 31 мая

  • мучанікі Пётр, Андрэй, Дзіянісій, Павел і мучаніца Хрысціна (249-251) // Андрэй = Андрыяш;; Дзіянісій = Дзяніс;; Павел = Павал, Паўлюк.
  • мучанікі Сімяон, Ісаак і Вахцісій (IV) // Сімяон = Сымон;; Ісаак = Ісак, Ісакей.  
  • мучанік Феадот Анкірскі і сем дзеў мучаніц: Аляксандра, Цякуса, Клаўдзія, Фаіна, Еўфрасія, Юлія (Іулія) і Матрона (303) // Феадот = Багдан, Фядот;; Апяксандра = Алеся;; Матрона = Матруна.