Белорусские святцы. Список православных святых (по алфавиту)

Звод імёнаў святых,

якія шануюцца Праваслаўнай Царквой


1) Умоўныя скарачэнні: араб. – арабскае; арам. – арамейскае; балг. – балгарскае; готф. – готфскае; груз. – грузінскае; грэч. – грэчаскае; егіп. – егіпецкае; інд. – індыйскае; лац. – лацінскае; перс. – персідскае; серб. – сербскае; слав. – славянскае; халдз. – халдзейскае; яўр. – яўрэйскае.

2) Даты памяці святых дадзены паводле новага стылю)


         

 

імёны жаночыя (ад А да Я)  імёны мужчынскія (А  К)  імёны мужчынскія (Л  Я)  

А

  • Агапія (Агап’я) – красавік 29 (любоў – грэч.).
  • Агафія (Агаф’я, Агата) – студзень 10; люты 18 (добрая – грэч.).
  • Агнія – люты 3 (цнатлівая – грэч.).
  • Агрыпіна (Агрэня) – ліпень 6 (грэч.).
  • Акіліна (Акуліна) – красавік 20; чэрвень 26 (арліная – грэч.).
  • Ала – красавік 8 (готф.).
  • Алена (Галена, Елена) – чэрвень 3, 8, 10; ліпень 24; лістапад 12 (паходня – грэч.).
  • Алімпіяда (Апімпа, Ліпа) – жнівень 7 (якая ўспявае неба – грэч.).
  • Аляксандра (Алеся) – красавік 2; май 6, 31; чэрвень 26; лістапад 19 (мужная – грэч.).
  • Аляўціна (Валянціна) – ліпень 29 (якая памазвае – грэч.).
  • Анастасія (Настасся) – студзень 4; сакавік 23; красавік 28; лістапад 11, 12 (уваскрэсенне – грэч.).
  • Анатолія (Антоля) – красавік 2 (усходняя – грэч.).
  • Ангеліна – ліпень 14 (весніца – грэч.).
  • Анісся (Анісія) – студзень 12 (здзяйсненне, поспех – грэч.).
  • Антаніна – сакавік 14; чэрвень 23, 26 (якая набывае замест – грэч.).
  • Анфіса, Анфуса – красавік 25; жнівень 9; верасень 4, 9; снежань 21 (квітнеючая – грэч.).
  • Апалінарыя (Паланея, Паліна) – студзень 18 (якая знішчае вайною – грэч.).
  • Арцемія – чэрвень 20 (здаровая, квітнеючая – грэч.).
  • Арыядна – кастрычнік 1 (якая строга захоўвае вернасць).
  • Аўгуста – снежань 7 (велічная, свяшчэнная – лац.).
  • Афанасія – люты 13; красавік 25; кастрычнік 22; лістапад 19 (неўміручасць – грэч.).

В

  • Валерыя – гл. Калерыя.
  • Валянціна – люты 23 (дужая – лац.).
  • Варвара (Барбара) – снежань 17 (іншаземка – грэч.).
  • Васа – красавік 1; верасень 3.
  • Васіліса (Васіліна) – студзень 21; сакавік 23; красавік 28, 29; верасень 16 (царская – грэч.).
  • Вера – верасень 30.
  • Вікторыя – лістапад 30 (перамога – лац.).
  • Вірынея (Вераніка) – кастрычнік 17 (зялёная, зелянеючая – лац.).
  • Вольга – ліпень 24 (слав.).

Г

  • Галіна – люты 23; сакавік 23; красавік 29 (цішыня, спакой – грэч.).
  • Ганна (Анна) – люты 16, 23; красавік 8; чэрвень 25, 26; ліпень 18; жнівень 7; верасень 10, 22; кастрычнік 15; лістапад 4, 11; снежань 3, 22 (благадаць – яўр.).
  • Глафіра – май 9 (гладкая – грэч.).
  • Глікерыя – май 26; лістапад 4 (салодкая – грэч.).

Д

  • Дамніка – студзень 21; кастрычнік 25 (Госпадава – лац.).
  • Дамніна, Домна – студзень 10; сакавік 14; красавік 2; верасень 16; кастрычнік 17 (спадарыня – лац.).
  • Дарафея (Дарота) – люты 19 (дар Божы – грэч.).
  • Дарыя (Адарыя, Дар’я) – красавік 1 (мощная, пераможная – перс.).

Е

  • Ева – у Нядзелі праайцоў і перад Р.Х.
  • Екацярына (Кацярына) – снежань 7 (заўсёды чыстая – грэч.).
  • Елісавета (Елізавета, Лізавета) – май 7; верасень 18; лістапад 4 (якая шануе Бога – яўр.).
  • Ерміёнія – верасень 17 (якая злучае – грэч.).
  • Еўдакія (Аўдоцця, Аўдакея) – сакавік 14; ліпень 20; жнівень 17 (згода, прыхільнасць – грэч.).
  • Еўпраксія – студзень 25; жнівень 7; кастрычнік 29 (дабрадзейства – грэч.).
  • Еўфрасіння (Еўфрасінія, Прасыня) – май 30; чэрвень 5; ліпень 8, 20; кастрычнік 1, 8; лістапад 19 (радасць – грэч.).

З

  • Зінаіда – кастрычнік 24 (Божая – грэч.).
  • Зіновія – лістапад 12 (грэч.).
  • Злата (Хрыса, Хрысія) – кастрычнік 26, 31; люты 12 (залатая – балг.).
  • Зоя – люты 26; май 15; снежань 31 (жыццё – грэч.).

І

  • Іаана (Жанна, Яна, Яніна) – ліпень 10, а таксама ў Нядзелю свв. жанчын-міраносіц (благадаць Божая – яўр.).
  • Іларыя – красавік 1 (ціхая, радасная, ясная – грэч.).
  • Іна – люты 2; ліпень 3 (моцная вада –  готф.).
  • Іраіда – сакавік 18; кастрычнік 6 (грэч.).
  • Ірына – красавік 29; май 18, 26; кастрычнік 1 (мір – грэч.).
  • Ісідора – май 23 (грэч ).
  • Ія – верасень 24 (фіялка – грэч.).

К

  • Калерыя (Валерыя) – чэрвень 20 (моцная – грэч.).
  • Капіталіна – лістапад 9 (капіталійская – лац.).
  • Кіра – сакавік 13 (спадарыня – грэч.).
  • Кірыена – лістапад 14 (уладарка – грэч.).
  • Клаўдзія – красавік 2; май 31; лістапад 19 (лац.).
  • Ксенія (Аксіння) – люты 6; чэрвень 6 (падарожная, гасцёўная – грэч.).

Л

  • Ларыса – красавік 8 (чайка – грэч.).
  • Леаніла – студзень 29.
  • Лідзія – красавік 5 (родам з Лідзіі (у Малай Азіі).
  • Лія – у Нядзелю праайцоў.
  • Лукія, Лукіна – чэрвень 20;  ліпень 19; снежань 26 (светлая – лац.).
  • Любоў – верасень 30 (слав.).
  • Людміла – верасень 29 (людзям мілая – слав.).

М

  • Магдаліна – снежань 8.
  • Маргарыта (Марына) – ліпень 30 (пярліна – грэч.).
  • Марына – сакавік 13; ліпень 30 (марская – лац.).
  • Марыя (Мар’я, Марыля, Марыся, Маруся) – люты 8, 19; красавік 14; чэрвень 20, 22; жнівень 4, 22; верасень 8; кастрычнік 11; лістапад 11, і ў Нядзелю свв. жанчын-міраносіц.
  • Марыямна – сакавік 2 (якая адпрэчвае, горкая – яўр.).
  • Марыяніла – студзень 21 (марская – лац.).
  • Марфа (Марта) – люты 19; чэрвень 22; ліпень 17, 19; верасень 3, 14, і ў Нядзелю свв. жанчын-міраносіц (настаўніца, спадарыня – арам.).
  • Матрона (Матруна) – сакавік 8; красавік 2, 9; май 2, 31; лістапад 19, 22 (знатная – лац.).
  • Маўра – май 16; лістапад 13 (цёмная – грэч.).
  • Мелання (Меланія, Малання) – студзень 13 (чорная – грэч.).
  • Меліціна – верасень 29 (мядовая – грэч.).
  • Міліца – жнівень 1 (серб.).
  • Муза – май 29 (імя старажытнай грэцкай багіні паэзіі – грэч.).

Н

  • Надзея – верасень 30 (слав.).
  • Наталия (Наталія) – верасень 8 (родная, народжаная – лац.).
  • Неаніла – лістапад 10 (новая строгасць, суровасць – грэч.).
  • Ніка – сакавік 23; красавік 29 (перамога – грэч.).
  • Ніна – студзень 27.
  • Нона – жнівень 18 (Богу пасвячоная – егіп.).

П

  • Параскева (Праскоўя) – красавік 2; жнівень 8; кастрычнік 5, 27; лістапад 10 (пятніца, падрыхтоўка – грэч.).
  • Паўла – люты 23; чэрвень 16 (малая – лац.).
  • Пелагія (Пелагея, Палагея, Палагна) – люты 12; май 17; кастрычнік 20, 21 (марская – грэч.).

Р

  • Раіса – верасень 18 (лёгкая – грэч.).
  • Руфіна – верасень 15 (рыжаватая – грэч.).
  • Рыма –  люты 2; ліпень 3 (кінутае –  грэч., лац.).

С

  • Саламанія – жнівень 14 (смірная – яўр.).
  • Саламія – у Нядзелю свв. жанчын-міраносіц.
  • Сасана, Сусана – чэрвень 2, 19; жнівень 24, у Нядзелі свв. жанчын-міраносіц, праайцоў і перад Р.Х. (белая лілея – яўр.).
  • Сафія (Зося, Зафея) – красавік 1; жнівень 14; верасень 30; кастрычнік 1; снежань 29 (прамудрасць – грэч.).
  • Святлана (Фаціна, Фаціння, Фацінія) – люты 26; красавік 2.
  • Севасціяна – верасень 29 (вартая пашаны – грэч.).
  • Серафіма – жнівень 11 (палымяная – яўр.).
  • Сцефаніда (Сцепаніда) – лістапад 24 (павенчаная (грэч.).

Т

  • Таісся (Таісія, Таіса) – май 23; кастрычнік 21.
  • Тамара – май 14 і ў Нядзелю свв.жанчын-міраносіц (ад яўр. Фамар – пальма).
  • Таццяна (Таціяна) – студзень 25 (заснавальніца, кіраўніца – грэч.).

Ф

  • Фаіна – май 31 (светлая – грэч.).
  • Фаціна, Фаціння, Фацінія) – гл. Святлана.
  • Феадора (Фядора, Хадора, Хвядора, Тадора) – студзень 12; люты 24; сакавік 23; красавік 18, 29; чэрвень 9; верасень 24; лістапад 27 (Божы дар – грэч.).
  • Феадосся (Феадосія, Фядосся, Хадосся) – красавік 2, 16; чэрвень 11 (Богам дадзеная – грэч.).
  • Феадоція (Фядоцця) – люты 13; ліпень 17; жнівень 11; верасень 30; лістапад 4, 14 (Богам дадзеная – грэч.).
  • Фёкла (Тэкля) – чэрвень 19, 22; верасень 1; кастрычнік 7; снежань 3 (дасканалая – яўр.; надзея – арам.).

Х

  • Харыціна – кастрычнік 18 (дабрадатная – грэч.).
  • Хіанія – красавік 29; ліпень 29 (снежная – грэч.).
  • Хрыса, Хрысія – гл. Злата.
  • Хрысціна – люты 19; сакавік 26; май 31; жнівень 6 (Хрыстова – грэч.).

Э

  • Эмілія – студзень 14.

Ю

  • Юліта (Іуліта, Уліта) – ліпень 28; жнівень 13 (памяншальнае ад Юліі).
  • Юлія (Іулія) – май 31; ліпень 29 (хвалістая, пушыстая – грэч.).
  • Юліянія (Іуліянія) – студзень 3,15; сакавік 17; красавік 2; май 16; чэрвень 15; ліпень 5, 19; жнівень 30; лістапад 14; снежань 17 (Юліева – грэч.).
  • Юнія (Іунія) – май 30 (якая належыць багіні Юноне – лац.).
  • Юсціна (Іусціна, Усціння, Юстына) – кастрычнік 15 (Юсцінава).

Я

  • Яўгенія (Аўгіння) – студзень 6 (высакародная – грэч.).
  • Яўфімія (Хіма) – красавік 2; ліпень 24; верасень 29 (усяхвальная – грэч.).