Белорусские православные святцы. Сентябрь.

Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар

(МЕСЯЦАСЛОЎ, СВЯТЦЫ, ІМЯНІННЫ КАЛЯНДАР)


         


Обратите внимание! 

Слева – дата по старому стилю ("паводле Царкоўнага  ўставу", т.е. по церковному календарю, по православным святцам), а справа – дата по новому стилю ("паводле новага стылю", т.е. по современному гражданскому календарю, которым мы пользуемся в повседневной жизни) /// Календарь на сентябрь на русском языке см. здесь

// Для облегчения поиска женские имена выделены красным. 


СЕНТЯБРЬ = ВЕРАСЕНЬ


19 жніўня / 1 верасня

  • Андрэй Страцілат мучанік і з ім 2593 мучанікаў (284-305) // Андрэй = Андрыяш.
  • мучанікі Цімафей, Агапій і мучаніца Фёкла (каля 304) // Цімафей = Цімох;; Агапій = Агап, Агапей, Гапей;; Фёкла = Тэкпя.

 

20 жніўня / 2 верасня

  • Самуіл прарок (XI ст. да Р. X.) // Самуіл = Самойла.

 

21 жніўня /3 верасня

  • Аўрамій працалюбівы, Пячэрскі, прападобны (XII–XIII) // Аўрамій = Абрам.
  • Аўрамій Смаленскі, прападобны (XIII) // Аўрамій = Абрам.
  • Васа мучаніца і яе дзеці (305-311).
  • Марфа Дзівееўская, прападобная (1829) // Марфа = Марта.
  • Фадзей, апостал з 70-ці (каля 44).

 

22 жніўня / 4 верасня

  • Ісаакій Опцінскі, прападобны (1894).
  • мучанікі Агафанік, Зотык, Феапрэпій (Багалеп), Акіндзін, Северыян і інші (305-311) // Зотык = Ізот.
  • свяшчэннамучанік Афанасій, епіскап (270-275), і прападобная Анфуса (каля 298) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас. 

 

23 жніўня / 5 верасня

  • Ірыней, епіскап Ліёнскі, свяшчэннамучанік (202).
  • Калінік, патрыярх Канстанцінопальскі, свяціцель (705) // Калінік = Каліна.
  • прападобныя Яўціхій (каля 540) і Фларэнцій (547) // Яўціхій = Аўтух, Еўціхей, Яўтух.

 

24 жніўня / 6 верасня

  • Арсеній Комельскі, прападобны (1550) // Арсеній = Арсень, Арсайла.
  • Георгій Лімніёт, прападобны (каля 716) // Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.
  • Касма Эталійскі, роўнаапостальны. (1779) // Касма = Казма, Кузьма.
  • Пётр, мітрапаліт Маскоўскі, свяціцель (1479).
  • Яўціхій свяшчэннамучанік, вучань апостала Іаана Багаслова (I) // Яўціхій = Аўтух, Еўціхей, Яўтух.

 

25 жніўня / 7 верасня

  • Варфаламей апостал (VI) // Варфаламей = Балтрамей, Баўтрамей, Бахрым.
  • Міна, патрыярх Цараградскі, свяціцель (536-552).
  • Ціт, епіскап Крыцкі, апостал з 70-ці (I).

 

26 жніўня / 8 верасня

  • Адрыян Андрусаўскі, прападобны (1549) // Адрыян = Адрыяш.
  • Марыя Дзівееўская, блажэнная (1931) // Марыя = Мар’я, Марыля, Марыся, Маруся.
  • мучанік Адрыян і мучаніца Наталля (305-311) // Адрыян = Адрыяш;; Наталля = Наталія.

 

27 жніўня / 9 верасня

  • Анфіса мучаніца.
  • Асія вызнаўца, епіскап Кардувійскі, свяціцель (359).
  • Пімен Вялікі, прападобны (каля 450) // Пімен = Піман, Пімаш.
  • Пімен Палесцінскі, прападобны (каля 602) // Пімен = Піман, Пімаш.

 

28 жніўня / 10 верасня

  • Ганна прарочыца, праведная, дачка Фануілава (I) // Ганна = Анна.
  • Іаў Пачаеўскі, прападобны (1659).
  • Маісей Мурын, прападобны (каля 400) // Маісей = Майсей.
  • Сава Крыпецкі і Пскоўскі, прападобны (1495);; Сава = Саўва.

 

29 жніўня / 11 верасня. Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы.

 

30 жніўня / 12 верасня

  • Аляксандр Неўскі (1724), дабраверны князь // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
  • Аляксандр Свірскі (1533), прападобны // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
  • Данііл Маскоўскі (1652), дабраверны князь // Данііл = Даніла, Данель.
  • Хрыстафор Рымлянін (VI), прападобны.
  • свяціцелі Аляксандр (340), Іаан (595) і Павел Новы (784), патрыярхі Канстанцінопальскія // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Павел = Павал, Паўлюк.
  • свяціцелі Сербскія: Сава I (1237), Арсеній I (1266), Сава II (1269), Яўстафій I (каля 1285), Іакаў (1292), Нікадзім (1325), Данііл (1338), архіепіскапы; Іаанікій II (1354), Яфрэм II (пасля 1395), Спірыдон (1388), Макарый (1574), Гаўрыіл I (1659), патрыярхі, і Грыгорый епіскап // Арсеній = Арсень, Арсайла;; Гаўрыіл = Гаўрыла, Габрэль;; Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор;; Данііл = Даніла, Данель;; Іакаў = Якаў, Якуб;; Макарый = Макар;; Нікадзім = Мікодым;; Сава = Саўва;; Спірыдон = Свірыд;; Яўстафій = Астап, Астафей, Астах, Асташ;; Яфрэм = Ахрэм, Ахрамей. 

 

31 жніўня / 13 верасня

  • Генадзій, патрыярх Цараградскі, свяціцель (471) // Генадзій = Генадзь, Геня.
  • Кіпрыян, епіскап Карфагенскі, свяшчэннамучанік (258) // Кіпрыян = Купрыян, Купрэй.

 

1 верасня / 14 верасня

  • Сімяон Стоўпнік, прападобны (459) і маці яго Марфа (каля 428) // Сімяон = Сымон;; Марфа = Марта.
  • мучаніца Каліста і браты яе: мучанікі Явод і Ермаген (309).  

 

2 / 15 верасня

  • Іаан поснік, патрыярх Цараградскі, прападобны (595) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Феадосій Тоцемскі, прападобны (1796) // Феадосій = Федасей, Фядос, Ходас.
  • прападобныя Антоній (1073) і Феадосій (1074) Пячэрскія // Антоній = Антон, Антось;; Феадосій = Федасей, Фядос, Ходас.
  • мучанік Мамант (275), бацька яго Феадот і маці Руфіна (III) // Мамант = Мамон;; Феадот = Багдан, Фядот.

 

3 / 16 верасня

  • Васіліса Нікамідзійская, мучаніца (309) // Васіліса = Васіліна.
  • Іаан Валасаты, Растоўскі цудатворац, блажэнны (1580) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Феакціст, супоснік Яўфімія Вялікага, прападобны (467).
  • свяшчэннамучанік Анфім, епіскап Нікамідзійскі, і з ім мучанікі Феофіл дыякан, Дарафей, Мардоній, Мігдоній, Пётр, Індыс, Гаргоній, Зінон, Домна дзева і Яўфімій (302) // Анфім = Анхім;; Дарафей = Дарапей, Дарацей, Дораш;; Яўфімій = Аўхім, Яўхім, Яфім, Яхім.

 

4 / 17 верасня

  • Вавіла Нікамідзійскі, мучанік і з ім 84-х юнакоў (IV).
  • Вавіла свяшчэннамучанік, епіскап Вялікай Антыяхіі, і з ім трое юнакоў: Урван, Прылідыян, Эпалоній і маці іх Хрыстадула (251).
  • Ерміёнія мучаніца, дачка апостала Філіпа дыякана (каля 117).
  • Іаасаф, епіскап Белгародскі, свяціцель (1911).
  • Маісей Багавідец, прарок (1531 да Р.Х.) // Маісей = Майсей.
  • Парфеній, ігумен Кізілташскі, прападобнамучанік (1867) // Парфеній = Парфён, Пархім, Пархом.
  • мучанікі Фёдар, Міян, Юліян і Кіён (305-311) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.  

 

5 / 18 верасня

  • Аўдзій (Авід) ў Персіі, мучанік (V) // Аўдзій = Аўдзей.
  • Афанасій, ігумен Брэсцкі, прападобнамучанік (1648) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
  • Глеб, дабраверны князь (у хрышчэнні Давід) (1015) // Давід = Давыд.
  • Раіса (Іраіда) мучаніца (каля 308).
  • прарок Захарыя і праведная Елісавета, бацькі Іаана Прадцечы (I) // Захарыя = Захар, Захарый;; Елісавета = Елізавета, Лізавета.
  • мучанікі Урван, Фёдар, Медзімн і з імі 77 мужоў царкоўнага чыну, у Нікамідзіі пацярпелых (370) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
  • мучанікі Ювенцін і Максім воіны (361-363).

 

6 / 19 верасня

  • Архіп прападобны (IV).
  • Давід прападобны (VI) // Давід = Давыд.
  • Кірыл, епіскап Горцінскі, свяшчэннамучанік (ІІІ-М) // Кірыл = Кірыла.
  • Міхаіл Архістраціг (успамін цуду ў Хонех, IV) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута.
  • мучанік Кірыяк, прасвітар Фаўст, дыякан Авів і з імі 11 мучанікаў (каля 250).
  • мучанікі Яўдоксій, Зінон і Макарый (311-312) // Макарый = Макар.

 

7 / 20 верасня

  • Іаан, архіепіскап Наўгародскі, свяціцель (1186).
  • Лука прападобны (пасля 975) // Лука = Лукаш, Лукша.
  • Макарый Канеўскі, архімандрыт Оўручскі, ігумен Пінскі, прападобнамучанік (1678) // Макарый = Макар.
  • Макарый Опцінскі, прападобны (1860) // Макарый = Макар.
  • Сазонт, мучанік (каля 304) // Сазонт = Сазон.
  • прападобныя Аляксандр Перасвет і Андрэй Аслябя (1380) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька;; Андрэй = Андрыяш.

 

8 / 21 верасня. Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы.

 

9 / 22 верасня

  • Іосіф, ігумен Волацкі, цудатворац, прападобны (1515) // Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп.
  • Мікіта ў Цараградзе, блажэнны (XII) // Мікіта = Нікіта.
  • Северыян мучанік (320).
  • Феафан вызнаўца, прападобны (каля 300).
  • праведныя Іаакім і Ганна, богаайцы // Ганна = Анна.
  • мучанікі Харытон і Стратор (Стратанік).

 

10 / 23 верасня

  • Андрэй Спасакубенскі, прападобны князь (у інацтве Іаасаф ) (1453) // Андрэй = Андрыяш.
  • Павел Паслушлівы, Пячэрскі, прападобны (XIII–XIV) // Павел = Павал, Паўлюк.
  • Пульхерыя, дабраверная царыца Грэчаская (453).
  • апосталы з 70-ці Апелій, Лукій і Клімент (I) // Клімент = Клімант, Клім.
  • свяціцелі Пётр і Павел, епіскапы Нікейскія (IX) // Павел = Павал, Паўлюк.

 

11 / 24 верасня

  • Ія мучаніца (362-364).
  • Феадора Александрыйская, прападобная (474-491) // Феадора = Фядора, Хадора, Хвядора, Тадора.
  • мучанік Дзімітрый, жонка яго Еванфія мучаніца, і Дзімітрыян, сын іх (I) // Дзімітрый = Дзмітрый, Зміцер, Змітрый, Міць.
  • прападобныя Сергій і Герман, Валаамскія цудатворцы // Сергій = Сяргей, Сяржук.

 

12 / 25 верасня

  • Аўтаном, епіскап Італійскі, свяшчэннамучанік (313).
  • Афанасій Высоцкі і Серпухаўскі, цудатворац, прападобны (1395) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
  • Сімяон Верхатурскі, праведны (1704) // Сімяон = Сымон.
  • Фёдар Александрыйскі, мучанік // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
  • Юліян мучанік і з ім 40 мучанікаў (IV).

 

13 / 26 верасня

  • Карнілій сотнік, свяшчэннамучанік (I) // Карнілій = Карніла, Карней, Карнаш.
  • Пётр ў Атроі, прападобны (IX).
  • Юліян прасвітар, свяшчэннамучанік (IV).
  • мучанікі Ілія, Зотык, Лукіян і Валерыян (320) // Ілія = Ілля, Ілья, Гальяш;; Лукіян = Лук’ян;; Валерыян = Валяр’ян;; Зотык = Ізот.
  • мучанікі Кранід, Ляонцій і Серапіён (каля 237) // Ляонцій = Леванцей, Лявон.

 

14 / 27 верасня. Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга.

  • Іаан Залатавуст, свяціцель (407) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.

 

15 / 28 верасня

  • Акакій вызнаўца, епіскап Меліцінскі, свяціцель (III).
  • Іосіф, епіскап Алавердскі, свяціцель (570) (Груз.) // Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп.
  • Мікіта велікамучанік (каля 372) // Мікіта = Нікіта.
  • Парфірый, мучанік (361).
  • Сімяон, архіепіскап  Салунскі, свяціцель (1429) // Сімяон = Сымон.
  • Сцяфан архідыякан, першамучанік (415) // Сцяфан = Сцяпан.
  • мучанікі Максім, Феадот, мучаніца Аскліяда (Аскліпіядота) (305-311) // Феадот = Багдан, Фядот.

 

16 / 29 верасня

  • Дарафей, пустэльнік Егіпецкі, прападобны (IV) // Дарафей = Дарапей, Дарацей, Дораш.
  • Кіпрыян, мітрапаліт Кіеўскі і Літоўскі, усяе Русі цудатворац, свяціцель (1406) // Кіпрыян = Купрыян, Купрэй.
  • Людміла, княгіня Чэшская, мучаніца (927).
  • Меліціна мучаніца (138-161).
  • Севасціяна мучаніца (86-96).
  • Яўфімія ўсяхвальная, велікамучаніца (304) // Яўфімія = Хіма.
  • мучанікі Віктар і Сасфен (каля 304) // Віктар = Вікця.
  • мучанікі Іосіф і Ісаак браты (808) (Груз.) // Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп;; Ісаак = Ісак, Ісакей.

 

17 верасня / 30 верасня

  • Іаакім, патрыярх Александрыйскі, свяціцель (1567).
  • мучаніцы Вера, Надзея, Любоў і маці іх Сафія (каля 137) // Сафія = Зося, Зафея.
  • мучаніцы Феадоцця (каля 230) і Агафоклія // Феадоцця = Феадоція.
  • 156 мучанікаў: Пелій і Ніл, епіскапы Егіпецкія, Зінон прасвітар, Ілія і інші (310) // Ілія = Ілля, Ілья, Гальяш.