Белорусские православные святцы. Август.

Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар

(МЕСЯЦАСЛОЎ, СВЯТЦЫ, ІМЯНІННЫ КАЛЯНДАР)


         


Обратите внимание! 

Слева – дата по старому стилю ("паводле Царкоўнага  ўставу", т.е. по церковному календарю, по православным святцам), а справа – дата по новому стилю ("паводле новага стылю", т.е. по современному гражданскому календарю, которым мы пользуемся в повседневной жизни) /// Календарь на август на русском языке, см. здесь // Для облегчения поиска женские имена выделены красным. 


АВГУСТ = ЖНІВЕНЬ

                      

19 ліпеня / 1 жніўня

  • Дзій прападобны (каля 430).
  • Раман (Алегавіч), дабраверны князь Разанскі (1270).
  • Серафім Сароўскі, цудатворац, прападобны (1903).
  • блажэнны Стэфан (1427) і маці яго Міліца, Сербскія (1405).

 

20 ліпеня / 2 жніўня

  • Аўрамій Галіцкі, Чухламскі, прападобны (1375).
  • Афанасій Брэсцкі, прападобнамучанік (1649) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
  • Ілія прарок (IX ст. да Р. X.) // Ілія = Ілля, Ілья, Гальяш.

 

21 ліпеня / 3 жніўня

  • прападобныя Ануфрый маўклівы і Анісім затворнік, Пячэрскія (XII–XIII) // Ануфрый = Анапрэй, Анупрэй, Нупрэй.
  • прападобныя Сімяон, дзеля Хрыста юродзівы, і Іаан, супоснік яго (каля 590) // Сімяон = Сымон;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.

  

22 ліпеня / 4 жніўня

  • Карнілій Пераяслаўскі (1693), прападобны // Карнілій = Карніла, Карней, Карнаш.
  • Марыя Магдаліна, міраносіца, роўнаапостальная (I) // Марыя = Мар’я, Марыля, Марыся, Маруся.
  • Фока свяшчэннамучанік (403-404).

 

23 ліпеня ліпеня / 5 жніўня

  • Апалінарый, епіскап Равенійскі, свяшчэннамучанік (каля 75) // Апалінарый = Апалінар, Апалім, Палінар.
  • мучанікі Трафім і Феофіл, і з імі 13 мучанікаў (284-305) // Трафім = Трахім, Атрахім.

 

24 ліпеня / 6 жніўня

  • Палікарп, архімандрыт Пячэрскі, прападобны (1182).
  • Хрысціна мучаніца (каля 300).
  • мучанікі Барыс і Глеб, дабраверныя князі (у хрышчэнні Раман і Давід) (1015) // Давід = Давыд.

 

25 ліпеня / 7 жніўня

  • Ганна, маці Прасвятой Багародзіцы, праведная // Ганна = Анна.
  • Макарый Жаўтаводскі і Унжанскі, прападобны (1444) // Макарый = Макар.
  • святыя Алімпіяда дыяканіса (409) і Еўпраксія дзева, Тавенская (413) // Алімпіяда = Алімпа, Ліпа.

 

26 ліпеня / 8 жніўня

  • Маісей Угрын, Пячэрскі, прападобны (каля 1043) // Маісей = Майсей.
  • Параскева прападобнамучаніца (138-161) // Параскева = Праскоўя.
  • свяшчэннамучанікі Ермалай, Ерміп і Ермакрат, іерэі Нікамідзійскія, (каля 305) // Ермалай = Ярмак.

 

27 ліпеня / 9 жніўня

  • Анфіса спаведніца, ігумення, прападобная і 90 яе сясцёр (VIII).
  • Герман Аляскінскі, прападобны (1837).
  • Іаасаф, мітрапаліт Маскоўскі і ўсяе Расіі, свяціцель (1555).
  • Панцеляіман, велікамучанік і цаліцел (305) // Панцеляіман = Панцеляймон, Панцей, Панцялей.
  • роўнаапостальныя Клімент, епіскап Охрыдскі (916), Наум, Сава, Гаразд і Ангеляр (Балг.) // Клімент = Клімант, Клім;; Наум = Навум;; Сава = Саўва.

 

28 ліпеня / 10 жніўня

  • Маісей, цудатворац Пячэрскі, прападобны (XIII–XIV) // Маісей = Майсей.
  • Павел Ксірапатамскі (820), прападобны // Павел = Павал, Паўлюк.
  • апосталы з 70-ці Прохар, Ніканор, Ціман і Пармен дыяканы (I) // Ніканор = Міканор.
  • мучанікі Юліян (II), Яўстафій (каля 316) і Акакій, (каля 321) // Яўстафій = Астап, Астафей, Астах, Асташ.

 

29 ліпеня / 11 жніўня

  • Калінік мучанік (III–IV) // Калінік = Каліна.
  • Міхаіл прападобнамучанік (IX) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута.
  • Серафіма дзева мучаніца (117-138).
  • Феадоцця мучаніца і яе трое дзяцей (304) // Феадоцця = Феадоція.
  • Яўстафій Мцхецкі, мучанік (589) (Груз.) // Яўстафій = Астап, Астафей, Астах, Асташ.
  • прападобныя Канстанцін і Касма Косінскія, Старарускія (XIII) // Канстанцін = Кастусь;; Касма = Казма, Кузьма.

 

30 ліпеня / 12 жніўня

  • Валянцін епіскап, свяшчэннамучанік і трое вучняў яго (каля 273) // Валянцін = Валентый, Валянтын.
  • Герман Салавецкі, прападобны (1484).
  • Іаан Воін, мучанік (IV) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • апосталы з 70-ці Сіла, Сілуан, Крыскент, Эпенет і Андранік,  (I) // Андранік = Андрон, Андрос.
  • мучанікі Паліхроній, епіскап Вавілонскі, Парменій, Яліма і Хрысотэль прасвітары, Лука і Муко дыяканы, Аўдон і Сеніс, князі Персідскія, і мучанікі Алімпій і Максім (каля 251) // Лука = Лукаш, Лукша.

 

31 ліпеня / 13 жніўня

  • Дзіянісій Ватапедскі, прападобнамучанік (1822) // Дзіянісій = Дзяніс.
  • Еўдакім Кападакіянін (IX), праведны // Еўдакім = Аўдакім.
  • Юліта мучаніца (304-305) // Юліта = Іуліта, Уліта.

 

1 жніўня / 14 жніўня

  • Сафія Суздальская, прападобная (1995) // Сафія = Зося, Зафея.
  • сем мучанікаў Макавеяў: Авім, Антанін, Гурый, Елеазар, Еўсявон, Алім і Маркел, маці іх Саламанія і настаўнік іх Елеазар (166 г. да Р. X.) // Гурый = Гур, Гурэй, Гур’ян;; Елеазар = Алізар, Елізар.
  • мучанікі у Пергіі Памфілійскай: Ляонцій, Ацій, Аляксандр, Кіндзей, Кірыяк, Мінеон і інші (III) // Ляонцій = Леванцей, Лявон;; Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.

 

2 / 15 жніўня

  • Васілій, дзеля Хрыста юродзівы, Маскоўскі цудатворац, блажэнны (1557) // Васілій = Базыль, Васіль.
  • Васілій Спаса-Кубенскі, блажэнны (XV) // Васілій = Базыль, Васіль.
  • Сцяфан, папа Рымскі, свяшчэннамучанік, і інші з ім (257) // Сцяфан = Сцяпан.
  • першамучанік Сцяфан, архідыякан (каля 428) і праведныя Нікадзім, Гамалііл і сын яго Авів // Сцяфан = Сцяпан;; Нікадзім = Мікодым.

 

3 / 16 жніўня

  • Антоній Рымлянін, Наўгародскі цудатворац, прападобны (1147) // Антоній = Антон, Антось.
  • Касма самотнік (VI), прападобны // Касма = Казма, Кузьма.
  • прападобныя Ісаакій, Далмат і Фаўст (ІУ-У).

 

4 / 17 жніўня

  • Елеўферый, мучанік (IV) // Елеўферый = Аліфер, Алпер.
  • Еўдакія прападобнамучаніца (362- 364) // Еўдакія = Аўдоцця, Аўдакея.
  • сем юнакоў Эфескіх: мучанікі Максіміліян, Іамвліх, Марцініян, Іаан, Дзіянісій, Эксакустадзіян (Канстанцін) і Антанін (каля 250) // Марцініян = Марцім’ян;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Дзіянісій = Дзяніс;; Канстанцін = Кастусь.

 

5 / 18 жніўня

  • Еўсігній мучанік (362).
  • Іаў Ушчэльскі, прападобны (1628).
  • Нона праведная, маці свяціцеля Грыгорыя Багаслова (374).

 

6 / 19 жніўня. Праабражэнне Гасподняе.

 

7 / 20 жніўня

  • Антоній Опцінскі, прападобны (1865) // Антоній = Антон, Антось.
  • Дамецій Персіянін прападобнамучанік, і двое вучняў яго (363).
  • Іерафей Венгерскі, свяціцель (X) // Іерафей = Ерафей, Яраш.
  • Меркурый Пячэрскі, епіскап Смаленскі, прападобны (1239) // Меркурый = Мяркул.
  • Мітрафан, епіскап Варонежскі, свяціцель (1832).
  • Пімен Шматхваравіты, Пячэрскі прападобны (1110) // Пімен = Піман, Пімаш.
  • Пімен, поснік Пячэрскі, прападобны (XIII–XIV) // Пімен = Піман, Пімаш.
  • Феадосій Новы, прападобны (ІХ-Х) // Феадосій = Федасей, Фядос, Ходас.
  • мучанікі Марын і Астэрый (260). 
  • святы Сцяфан I, кароль Венгрыі (1038) // Сцяфан = Сцяпан.

 

8 / 21 жніўня

  • Грыгорый, іканапісец Пячэрскі, прападобны (XII) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.  
  • Грыгорый Сінаіт, прападобны (XIV) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор
  • Еміліян вызнаўца, епіскап Кізіцкі, свяціцель (815-820) // Еміліян = Амельян, Емяльян, Мелех, Мелеш.
  • Міран, епіскап Крыцкі, свяціцель (каля 350) // Міран = Міраш.
  • мучанікі Елеўферый і Леанід // Елеўферый = Аліфер, Алпер.
  • прападобныя Засіма і Савацій Салавецкія (1566) // Засіма = Зосім;; Савацій = Савацей, Саўць.

 

9 / 22 жніўня

  • Антоній Александрыйскі, мучанік // Антоній = Антон, Антось.
  • Матфій апостал (каля 63).
  • мучанікі Юліян, Маркіян, Іаан, Іакаў, Аляксій, Дзімітрый, Фоцій, Пётр, Ляонцій, мучаніца Марыя патрыкія і інші (730) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Іакаў = Якаў, Якуб;; Аляксій = Аляксей, Алекса;; Дзімітрый = Дзмітрый, Зміцер, Змітрый, Міць;; Фоцій = Фацей;; Ляонцій = Леванцей, Лявон;; Марыя = Мар’я, Марыля, Марыся, Маруся.

 

10 / 23 жніўня

  • Лаўрэнцій блажэнны, дзеля Хрыста юродзівы, Калужскі (1515) // Лаўрэнцій = Лаўрэн, Лаўрын, Ваўрын.
  • мучанікі архідыякан Лаўрэнцій, Сікст папа, Фелікісім і Агапіт дыяканы, Раман, Рымскія (258) // Лаўрэнцій = Лаўрэн, Лаўрын, Ваўрын.

11 / 24 жніўня

  • Фёдар, князь Астрожскі, Пячэрскі, прападобны (каля 1483) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
  • дзева мучаніца Сасана і з ёю Гаій, папа Рымскі, Гавіній прасвітар, Клаўдзій, Максім, мучаніца Прапедзігна, Аляксандр і Куфій (295-296) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
  • прападобнамучанікі Фёдар і Васілій Пячэрскія (1098) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар;; Васілій = Базыль, Васіль.

 

12 / 25 жніўня

  • Аляксандр, епіскап Каманскі, свяшчэннамучанік (III) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
  • мучанікі Памфіл і Капітон // Памфіл = Панфіл.
  • мучанікі Фоцій і Анікіта, і многія з імі (305-306) // Фоцій = Фацей.

 

13 / 26 жніўня

  • Максім Вызнаўца, прападобны (662).
  • Максім блажэнны, дзеля Хрыста юродзівы, Маскоўскі (каля 1547).
  • Ціхан, епіскап Варонежскі, Задонскі, цудатворац, свяціцель (1783).
  • мучанікі Іпаліт, Ірыней, Авундзій і мучаніца Канкордзія ў Рыме (258).

 

14 / 27 жніўня

  • Аркадзій Наваторжскі, прападобны (XI) // Аркадзій =  Аркадзь.
  • Маркел, епіскап Апамейскі, свяшчэннамучанік (каля 389).
  • Міхей прарок (з 12-ці прарокаў) (VIII ст. да Р. X.).
  • Феадосій Пячэрскі, прападобны (1091) // Феадосій = Федасей, Фядос, Ходас

 

15 / 28 жніўня. Успенне Прасвятой Багародзіцы.

 

16 / 29 жніўня

  • Дзіямід лекар, мучанік (298) // Дзіямід = Дзямід.

 

17 / 30 жніўня

  • Міран прасвітар, мучанік (250) // Міран = Міраш.
  • мучанік Павел, мучаніца Юліянія (Іуліянія) і інші (каля 273) // Павел = Павал, Паўлюк.
  • мучанікі Стратон, Філіп, Еўціхіян і Кіпрыян (каля 303) // Кіпрыян = Купрыян, Купрэй.
  • мучанікі Фірс, Леўкій, Каранат і дружына іх (249-251).

 

18 жніўня / 31 жніўня

  • Іаан Рыльскі, прападобны (946) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Макарый, ігумен Пелікіцкі, прападобны (каля 830) // Макарый = Макар.
  • Флор (Фрол) і Лаўр мучанікі (II).
  • свяшчэннамучанік Еміліян епіскап, і з ім Іларыён, Дзіянісій і Ерміп (каля 300) // Еміліян = Амельян, Емяльян, Мелех, Мелеш;; Іларыён = Варывон, Ларыён;; Дзіянісій = Дзяніс. 
  • свяціцелі Іаан (674) і Георгій (683), патрыярхі Канстанцінопальскія // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.