Белорусские православные святцы. Июль.

Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар

(МЕСЯЦАСЛОЎ, СВЯТЦЫ, ІМЯНІННЫ КАЛЯНДАР)


         


Обратите внимание! 

Слева – дата по старому стилю ("паводле Царкоўнага  ўставу", т.е. по церковному календарю, по православным святцам), а справа – дата по новому стилю ("паводле новага стылю", т.е. по современному гражданскому календарю, которым мы пользуемся в повседневной жизни) /// Календарь на июль на русском языке см. здесь

// Для облегчения поиска женские имена выделены красным. 


ИЮЛЬ = ЛІПЕНЬ 


 18 чэрвеня / 1 ліпеня

  • Ляонцій, кананарх Пячэрскі, прападобны (XIV) // Ляонцій = Леванцей, Лявон.
  • мучанікі Ляонцій, Іпацій і Феадул (70-79) // Ляонцій = Леванцей, Лявон;; Іпацій = Іпат, Пацей.

 

19 чэрвеня / 2 ліпеня

  • Варлаам Важскі, Шанкурскі, прападобны (1462) // Варлаам = Варлам, Баркулаб.
  • Засіма мучанік (II) // Засіма = Зосім.
  • Іаан самотнік, прападобны (VI) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь. 
  • Іаў, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, свяціцель (1607).

 

20 чэрвеня / 3 ліпеня

  • Глеб, дабраверны князь Уладзімірскі (сын святаго Андрэя Багалюбскага) (XII).
  • Гурый, архіепіскап Казанскі, свяціцель (1630) // Гурый = Гур, Гурэй, Гур’ян.
  • Леўкій вызнаўца, епіскап Урунцісіопальскі, свяціцель (V).
  • Мікалай Кавасіла, праведны (каля 1397) // Мікалай = Мікола, Нікалай, Нікола.
  • Міна, епіскап Полацкі, свяціцель (1116).  
  • Мяфодзій, епіскап Патарскі, свяшчэннамучанік (312) // Мяфодзій = Міхед, Мяфод, Няфёд.
  • мужы мучанікі Іна, Піна і Рыма (І-ІІ). // заўвага: Рыма, як і Іна ўжываюцца як жаночыя імёны.

 

21 чэрвеня / 4 ліпеня

  • Цярэнцій, епіскап Іканійскі, свяшчэннамучанік (I) // Цярэнцій = Тарэнта.
  • Юліян Тарсійскі, мучанік (каля 305).
  • прападобныя Юлій прасвітар і Юліян дыякан (V).

 

22 чэрвеня / 5 ліпеня

  • Зінон і Зіна, мужы мучанікі (304).
  • Яўсевій, епіскап Самасацкі, свяшчэннамучанік (380) // Яўсевій = Аўсей, Яўсей.
  • мучанік Галакціён і мучаніца Юліянія (Іуліянія)

 

23 чэрвеня / 6 ліпеня

  • Агрыпіна мучаніца (253-260) // Агрыпіна = Агрэня.
  • Арцемій Вяркольскі, праведны (1545) // Арцемій = Арцём, Арцім.
  • Герман, архіепіскап Казанскі, свяціцель (1714).
  • Святаслаў Усеваладавіч (у хрышчэнні Гаврыіл), дабраверны князь (1252, Сабор Уладзімірскіх святых).

  • мучанікі Яўстохій, Гаій, Провій, Лолій, Урван і інші (IV).

 

24 чэрвеня / 7 ліпеня. Нараджэнне Іаана Прадцечы.

  • Антоній Дымскі, прападобны (каля 1224) // Антоній = Антон, Антось.
  • сем братоў мучанікаў: Арэнцій, Кірыяк, Лонгін і інші (IV) // Лонгін = Логвін.
  • праведныя юнакі Іакаў і Іаан Мянюжскія (1566-1569) // Іакаў = Якаў, Якуб;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.  

 

25 чэрвеня / 8 ліпеня

  • Фяўроння дзева, прападобнамучаніца (каля 304) // Фяўроння = Фяўронія.
  • Пётр, дабраверны князь (у манашастве Давід), і княгіня Фяўроння (у манашастве Еўфрасіння), Мурамскія цудатворцы (1228) // Давід = Давыд;; Фяўроння = Фяўронія;; Еўфрасіння = Еўфрасінія, Фрося, Прузына, Прасыня.

 

26 чэрвеня / 9 ліпеня

  • Давід Салунскі, прападобны (каля 540) // Давід = Давыд.
  • Дзіянісій, архіепіскап Суздальскі, свяціцель (1385) // Дзіянісій = Дзяніс.
  • Іаан, епіскап Готфскі, прападобны (VIII) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Ціхан Лухаўскі і Кастрамскі, прападобны (1569) // Ціхан = Ціхон.

 

27 чэрвеня / 10 ліпеня

  • Георгій Іверскі, Святагорац, прападобны (1065) (Груз.) // Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.
  • Іаана міраносіца, праведная (I) // Іаана = Жанна, Яна, Яніна.
  • Марцін Тураўскі, прападобны (пасля 1146) // Марцін = Мартын.
  • Сампсон прападобны (каля 530) // Сампсон = Самос, Самсон.
  • Севір прасвітар, прападобны (VI).

 

28 чэрвеня / 11 ліпеня

  • Ксенафонт Рабейскі, прападобны (1262).
  • Павел лекар, прападобны // Павел = Павал, Паўлюк
  • мучанікі Кір і Іаан, бяссрэбранікі і цудатворцы (412) // Кір = Кірэй, Кір’ян;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • прападобныя Сергій і Герман, Валаамскія цудатворцы (каля 1353) // Сергій = Сяргей, Сяржук.

 

29 чэрвеня / 12 ліпеняСвятых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.

  • Пётр і Павел, апосталы (67).
  • Грыгорый, мітрапаліт Іраклійскі, свяціцель (1925) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.  

 

30 чэрвеня / 13 ліпеня

  • Пётр, царэвіч Ардынскі (Растоўскі), прападобны (1290).
  • Сабор слаўных і ўсяхвальных 12-ці апосталаў: Пётр, Андрэй, брат яго, Іакаў Зевядзеев, Іаан, брат яго, Філіп, Варфаламей, Фама, Матфей, Іакаў Алфеев, Іуда Іакаўлев (Фадзей), Сіман Зілот і Матфій // Андрэй = Андрыяш;; Варфаламей = Балтрамей, Баўтрамей, Бахрым, Бутрым, Бутрамей, Барташ, Варламей;; Іакаў = Якаў, Якуб;; Іуда = Юда;; Матфей = Матвей, Мацвей, Мацей;; Сіман = Сымон, Шыман, Шымук;; Фама = Тамаш, Хама;; Філіп = Піліп.

 

1 / 14 ліпеня

  • Ангеліна, дэспатыса Сербская, праведная (XVI).
  • Пётр патрыкій, прападобны (854).
  • мучанікі бяссрэбранікі Касма і Даміян, у Рыме пацярпелыя (284) // Касма = Казма, Кузьма;; Даміян = Даман, Дзям’ян.

 

2 / 15 ліпеня

  • Фоцій, мітрапаліт Кіеўскі, свяціцель (1431).
  • Ювеналій, патрыярх Іерусалімскі, свяціцель (каля 458).

 

3 / 16 ліпеня

  • Апяксандр, абіцелі "Няўсыпных" пачынальнік, прападобны (каля 430).
  • Анатолій, патрыярх Канстанцінопальскі, свяціцель (458) // Анатолій = Анатоль.
  • Васілій, епіскап Разанскі, свяціцель (1295) // Васілій = Базыль, Васіль.
  • Іакінф мучанік (108).
  • Нікадзім Кожаазерскі, прападобны (1640) // Нікадзім = Мікодым.
  • Філіп, мітрапаліт Маскоўскі, ўсяе Русі цудатворац, свяціцель (1652).
  • дабраверныя князі Васілій і Канстанцін, Яраслаўскія (XIII) // Васілій = Базыль, Васіль;; Канстанцін = Кастусь.
  • мучанікі Дзіямід, Яўлампій, Аскліпіядот і Галіндуха мучаніца (II).
  • прападобныя Іаан і Лонгін Ярэнгскія (1544-1545) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Лонгін = Логвін.
  • мучанікі Макій і Марк (IV) // Макій = Макей;; Марк = Марка.

 

4 / 17 ліпеня

  • Андрэй, архіепіскап Крыцкі, свяціцель (740) // Андрэй = Андрыяш.
  • Андрэй Багалюбскі, вялікі князь, дабраверны (1174) // Андрэй = Андрыяш.
  • Андрэй Рублёв, іканапісец, прападобны (XV) // Андрэй = Андрыяш.
  • Марфа прападобная, маці Сімяона Дзіўнагорца (551) // Сімяон = Сымон.
  • Фёдар, епіскап Кірынейскі, свяшчэннамучанік (310) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
  • Яўфімій, Суздальскі цудатворац, прападобны (1507).
  • мучанік Феадот і мучаніца Феадоцця (108) // Феадот = Багдан, Фядот;; Феадоцця = Феадоція.

 

5 / 18 ліпеня

  • Афанасій Афонскі, прападобны(1000) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
  • Сергій, ігумен Раданежскі, прападобны (1422) // Сергій = Сяргей, Сяржук.
  • мучаніца Ганна і мучаніца Кірыла (304) // Ганна = Анна.

 

6 / 19 ліпеня

  • Сісой Вялікі, прападобны (429) // Сісой = Сыс.
  • Сісой, схімнік Пячэрскі, прападобны (XIII) // Сісой = Сыс.
  • Юліянія, праведная дзева, княгіня Альшанская (XVI).
  • мучанікі Ісаўр дыякан, Інакенцій, Філікс, Васілій, Руф і Руфін, і інші (III) // Васілій = Базыль, Васіль.
  • мучаніца Лукія дзева і з ёю мучанікі Антоній, Лукіян, Ісідар і інші (301) // Антоній = Антон, Антось;; Лукіян = Лук’ян;; Ісідар = Сідар. 
  • мучанікі Марын, Марфа, Авакум, Валянцін прасвітар і інші многія у Рыме (269) // Авакум = Абакум, Аўвакум;; Валянцін = Валентый, Валянтын.

 

7 / 20 ліпеня

  • Фама Малейскі, прападобны (X) // Фама = Тамаш, Хама.
  • Акакій, пра якога гаворыцца ў Лесвіцы, прападобны (VI).
  • Еўдакія, вялікая княгіня Маскоўская, прападобная інацтве Еўфрасіння) (1407) // Еўдакія = Аўдоцця, Аўдакея;; Еўфрасіння = Еўфрасінія, Фрося, Прузына, Прасыня.
  • Кірыякія мучаніца (IV). 
  • мучанікі Перагрын, Лукіян, Пампей, Сатарніна, Герман і інші (II) // Лукіян = Лук’ян.

 

8 / 21 ліпеня

  • Пракопій велікамучанік (303) // Пракопій = Пракоп, Пракофій.
  • Пракопій праведны, дзеля Хрыста юродзівы, Усцюжскі цудатворац (1303) // Пракопій = Пракоп, Пракофій.
  • Пракопій Усцьянскі, праведны (XVII) // Пракопій = Пракоп, Пракофій.

 

9 / 22 ліпеня

  • Кірыл, епіскап Горцінскі, свяшчэннамучанік (III–IV) // Кірыл = Кірыла.
  • Панкрацій, епіскап Таўраменійскі, свяшчэннамучанік (I) // Панкрацій = Панкрат, Пянкрат.
  • Фёдар, епіскап Эдэскі, свяціцель (IX) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.

 

10 / 23 ліпеня

  • Антоній Пячэрскі, Кіеўскі, пачынальнік рускага манашаства, прападобны (1073) // Антоній = Антон, Антось.
  • Сілуан, схімнік Пячэрскі, прападобны (XIII–XIV).
  • мучанікі Віянор і Сілуан (IV). 
  • 45 мучанікаў ў Нікапалі Армянскім: Ляонцій, Маўрыкій, Данііл, Антоній, Аляксандр, Іанікіта, Мяней, Вірылад і інші (каля 319) // Ляонцій = Леванцей, Лявон;; Данііл = Даніла, Данель;; Антоній = Антон, Антось;; Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.

 

11 / 24 ліпеня

  • Вольга, вялікая княгіня Кіеўская, роўнаапостальная (у хрышчэнні Алена) (969) // Алена = Галена, Елена.
  • Яўфімія ўсяхвальная, велікамучаніца (451) // Яўфімія = Хіма.

 

12 / 25 ліпеня

  • Арсеній Наўгародскі, прападобны (1570) // Арсеній = Арсень, Арсайла.
  • Міхаіл Малеін, прападобны (962) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута.
  • Сіман Воламскі, прападобны (1641) // Сіман = Сымон, Шыман, Шымук.
  • прападобныя Іаан (998) і Гаўрыіл (X) Святагорцы (Груз.) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Гаўрыіл = Гаўрыла, Габрэль.
  • мучанікі Прокл і Іларый (II).
  • мучанікі Фёдар вараг і сын яго Іаан (983) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.

 

13 / 26 ліпеня

  • Гаўрыіл архангел // Гаўрыіл = Гаўрыла, Габрэль.
  • Маркіян мучанік (258).
  • Сцяфан Саваіт, прападобны (794) // Сцяфан = Сцяпан.
  • Юліян, епіскап Кенаманійскі, свяціцель (I).

 

14 / 27 ліпеня

  • Анісім цудатворац, прападобны (IV).
  • Іаан Мервскі, мучанік // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Нікадзім Святагорац, прападобны (1809) // Нікадзім = Мікодым.
  • Сцяфан Махрышчскі, прападобны (1406) // Сцяфан = Сцяпан.
  • Юст мучанік (I).

 

15 / 28 ліпеня

  • Уладзімір, вялікі князь, роўнаапостальны (у хрышчэнні Васілій) (1015) // Васілій = Базыль, Васіль.
  • мучанік Кірык і мучаніца Юліта (каля 305) // Юліта = Іуліта, Уліта.

 

16 / 29 ліпеня

  • Антыёх лекар, мучанік (IV) // Антыёх = Анціх.
  • Афінаген епіскап, свяшчэннамучанік і дзесяць вучняў яго (каля 311).
  • Юлія (Іулія) дзева мучаніца (каля 440 альбо 613).
  • мучанік Павел, а таксама мучаніцы Аляўціна (Валянціна) і Хіанія (308) // Павел = Павал, Паўлюк.

 

17 / 30 ліпеня

  • Лазар Галісійскі, прападобны.
  • Леанід Усцьнедумскі, прападобны (1654).
  • Марына (Маргарыта) велікамучаніца (IV).

 

18 / 31 ліпеня

  • Еміліян мучанік (363) // Еміліян = Амельян, Емяльян, Мелех, Мелеш.
  • Іаан Шматпакутны, Пячэрскі, прападобны (1160) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь // на русском языке – Иоанн Многострадальный.
  • Іакінф Амастрыдскі, мучанік (IV).