Белорусские православные святцы. Ноябрь.

Беларускі праваслаўны царкоўны каляндар

(МЕСЯЦАСЛОЎ, СВЯТЦЫ, ІМЯНІННЫ КАЛЯНДАР)


         


Обратите внимание! 

Слева – дата по старому стилю ("паводле Царкоўнага  ўставу", т.е. по церковному календарю, по православным святцам), а справа – дата по новому стилю ("паводле новага стылю", т.е. по современному гражданскому календарю, которым мы пользуемся в повседневной жизни) /// Календарь на ноябрь на русском языке см. здесь

// Для облегчения поиска женские имена выделены красным. 


НОЯБРЬ = ЛІСТАПАД


19 кастрычніка / 1 лістапада

  • Іаан Рыльскі, прападобны (1238) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Садок, епіскап Персідскі, свяшчэннамучанік, і з ім 128 мучанікаў  (342) // Садок = Садко, Садонік.
  • Уар мучанік і з ім сем настаўнікаў хрысціянскіх (каля 307) // Уар = Увар.
  • блажэнная Клеапатра (327) і сын яе Іаан (320) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.

 

20 кастрычніка / 2 лістапада

  • Арцемій велікамучанік (362) // Арцемій = Арцём, Арцім.
  • Арцемій Вяркольскі, праведны юнак (1545) // Арцемій = Арцём, Арцім.

 

21 кастрычніка / 3 лістапада

  • Іларыён Вялікі, прападобны (371-372) // Іларыён = Варывон, Ларыён.
  • Іларыён, схімнік Пячэрскі, прападобны (XI) // Іларыён = Варывон, Ларыён.
  • Іларыён, епіскап Меглінскі, свяціцель (1206) // Іларыён = Варывон, Ларыён..
  • Іларыён Псковаазерскі і Гдоўскі, прападобны // Іларыён = Варывон, Ларыён.
  • прападобныя Феофіл і Іакаў Омучскія (1412) // Іакаў = Якаў, Якуб.

 

22 кастрычніка / 4 лістапада

  • Аверкій, епіскап Іерапальскі, цудатворац, роўнаапостальны (каля 167) // Аверкій = Авер’ян.
  • мучанікі Аляксандр епіскап, Іраклій воін і мучаніцы Ганна, Елісавета, Феадоцця і Глікерыя (II–III) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька;; Ганна = Анна;; Елісавета = Елізавета, Лізавета;; Феадоцця = Феадоція.
  • сем юнакоў Эфескіх: мучанікі Максіміліян, Іамвліх, Марцініян, Дзіянісій, Антанін, Канстанцін (Эксакустадзіян) і Іаан (каля 250; 408-450) // Марцініян = Марцім’ян;; Дзіянісій = Дзяніс;; Канстанцін = Кастусь;; Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.

 

23 кастрычніка / 5 лістапада

  • Іакаў апостал, брат Гасподні па плоці (каля 63) // Іакаў = Якаў, Якуб.
  • Іакаў Боравіцкі, Наўгародскі цудатворац, праведны (1544) // Іакаў = Якаў, Якуб.
  • Ігнацій, патрыярх Канстанцінопальскі, свяціцель (877-878) // Ігнацій = Гнат, Ігнась, Ігнат.
  • прападобны Елісей Лаўрышаўскі (каля 1250) // Елісей = Алісей.

 

24 кастрычніка / 6 лістапада

  • Арэфа мучанік і з ім 4299 мучанікаў (523).
  • Афанасій, патрыярх Цараградскі, свяціцель (каля 1315) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
  • прападобныя Арэфа (XII), Сісой (XIII) і Феофіл (XII–XIII), затворнікі Пячэрскія // Сісой = Сыс.

 

25 кастрычніка / 7 лістапада

  • Анастасій мучанік (III) // Анастасий = Астась, Асташ, Настась, Насташ.
  • мучанікі Маркіян і Марцірый (355).

 

26 кастрычніка / 8 лістапада

  • Афанасій Мідзікійскі, прападобны (814) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас.
  • Дзімітрый Басарбаўскі і Балгарскі, прападобны (1685) // Дзімітрый = Дзмітрый, Зміцер, Змітрый, Міць.
  • Дзімітрый Салунскі, велікамучанік (306) // Дзімітрый = Дзмітрый, Зміцер, Змітрый, Міць.

 

27 кастрычніка / 9 лістапада

  • Андрэй Смаленскі, дабраверны князь (1539) // Андрэй = Андрыяш.
  • Нестар Летапісец, Пячэрскі, прападобны (каля 1114) // Нестар = Несцер.
  • Нестар, някніжны, Пячэрскі, прападобны (XIV) // Нестар = Несцер.
  • Нестар Салунскі, мучанік (каля 306) // Нестар = Несцер.
  • мучаніцы Капіталіна і Эрацііда (304).

 

28 кастрычніка / 10 лістапада

  • Арсеній I, архіепіскап Сербскі, свяціцель (1266) // Арсеній = Арсень, Арсайла.
  • Дзімітрый, мітрапаліт Растоўскі, свяціцель (1709) // Дзімітрый = Дзмітрый, Зміцер, Змітрый, Міць.
  • Іаан Віленскі прасвітар, свяшчэннамучанік (1918) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Іаан Хазевіт, епіскап Кесарыйскі (VI), прападобны // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Іаў, ігумен Пачаеўскі, прападобны (1651).
  • Кірыяк, патрыярх Іерусалімскі, свяшчэннамучанік (363).
  • Параскева, названая Пятніца, велікамучаніца (III) // Параскева = Праскоўя.
  • Сцяфан Саваіт, тварэц канонаў, прападобны (IX) // Сцяфан = Сцяпан.
  • мучанікі Афрыкан, Цярэнцій, Максім, Пампій і інші 36 (III) // Цярэнцій = Тарэнта.
  • мучанік Цярэнцій, мучаніца Неаніла і дзеці іх: Віл, Яўнікія і інші (каля 249-250) // Цярэнцій = Тарэнта.

 

29 кастрычніка / 11 лістапада

  • Аўрамій, архімандрыт Растоўскі, прападобны (1073-1077) // Аўрамій = Абрам.
  • Анастасія Рымлянка, прападобнамучаніца (III) // Анастасія = Настасся.
  • Ганна прападобная (826) // Ганна = Анна.
  • прападобны Аўрамій затворнік і блажэнная Марыя, пляменніца яго (капя 360) // Аўрамій = Абрам.
  • мучанікі Клаўдзій, Астэрый, Няон і мучаніца Феаніла (285).

 

30 кастрычніка / 12 лістапада

  • Анастасія Салунская мучаніца (III) // Анастасія = Настасся.
  • Маркіян, епіскап Сіракузскі, свяшчэннамучанік (II).
  • свяшчэннамучанік Зіновій, епіскап Эгейскі, і сястра яго Зіновія мучаніца (285).
  • святы Стэфан Мілюцін, кароль Сербскі (1320), брат яго Драгуцін (1316) і маці іх Алена (1306) (Серб.) // Алена = Галена, Елена
  • апосталы з 70-ці Тэрцый, Марк, Юст і Арцема (I) // Марк = Марка.

 

31 кастрычніка / 13 лістапада

  • Маўра прападобная (V).
  • прападобныя Спірыдон і Нікадзім, прасфорнікі Пячэрскія (XII) // Спірыдон = Свірыд;; Нікадзім = Мікодым.
  • апосталы з 70-ці Стахій, Амплій, Урван, Наркіс, Апелій і Арыставул (I) // Стахій = Стах.

 

1 / 14 лістапада

  • святыя Касма і Даміян Асійскія, бяссрэбранікі і цудатворцы і маці іх прападобная Феадоцця (III) // Касма = Казма, Кузьма;; Даміян = Даман, Дзям’ян;; Феадоцця = Феадоція.
  • свяшчэннамучанікі Іаан епіскап і Іакаў прасвітар, у Персіі пацярпелыя (каля 345) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь;; Іакаў = Якаў, Якуб.
  • мучаніцы Кірыена і Юліянія (Іуліянія) (305-311).

 

2 / 15 лістапада

  • Маркіян Кірынейскі, прападобны (388).

 

3 / 16 лістапада

  • мучанікі Акепсім епіскап, Іосіф прасвітар і Аіфал дыякан (IV) // Іосіф = Восіп, Есіп, Осіп, Юзэф, Язэп.

 

4 / 17 лістапада

  • Іаанікій Вялікі, прападобны (846).
  • Меркурый Пячэрскі, прападобны (XIV) // Меркурый = Мяркул.
  • Нікандр Гароднаазерскі, прападобны (XVI).
  • Сіман блажэнны, дзеля Хрыста юродзівы, Юр’явецкі (1584) // Сіман = Сымон, Шыман, Шымук.
  • свяшчэннамучанікі Нікандр, епіскап Мірскі, і Ярмей прасвітар (I).

 

5 / 18 лістапада

  • Грыгорый, архіепіскап Александрыйскі, свяціцель (IX) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.
  • Іона, архіепіскап Наўгародскі, свяціцель (1470).
  • мучанік Галакціён і мучаніца Эпістымія (III) // Эпістымія = Епісцімія .

 

6 / 19 лістапада

  • Варлаам Керэцкі, прападобны (XVI) // Варлаам = Варлам, Баркулаб.
  • Варлаам Хутынскі, прападобны (1192) // Варлаам = Варлам, Баркулаб.
  • Герман, архіепіскап Казанскі, свяціцель (1567).
  • Лука Пячэрскі, прападобны (XIII) // Лука = Лукаш, Лукша.
  • Лука Таўраменійскі, прападобны (каля 800-820) // Лука = Лукаш, Лукша.
  • Павел, патрыярх Канстанцінопальскі, вызнаўца, свяціцель (350) // Павел = Павал, Паўлюк.
  • мучаніцы Цякуса, Апяксандра, Палакція, Клаўдзія, Еўфрасіння, Афанасія і Матрона (III) // Апяксандра = Алеся;; Еўфрасіння = Еўфрасінія, Фрося, Прузына, Прасыня;; Матрона = Матруна.

 

7 / 20 лістапада

  • Засіма Варбазомскі (каля 1550), прападобны // Засіма = Зосім.
  • Кірыл Новаазерскі (Наўгародскі), прападобны (1649) // Кірыл = Кірыла.
  • Лазар Галісійскі (1053), прападобны.
  • Феадот карчомнік, мучанік (303) // Феадот = Багдан, Фядот.
  • мучанік Меласіп, мучаніца Касінія і сын іх Антанін (363). 
  • мучанікі у Меліціне: Іерон, Ісіхій, Нікандр, Афанасій, Мамант, Калінік, Нікан, Лонгін, Фёдар, Валерый, Ксанф, Яўгеній, Епіфаній, Дарафей, Феадот, Яўціхій, Іларыён і інші (III) // Афанасій = Апанас, Афанас, Панас;; Дарафей = Дарапей, Дарацей, Дораш;; Епіфаній = Епіфан;; Іларыён = Варывон, Ларыён;; Калінік = Каліна;; Лонгін = Логвін;; Мамант = Мамон;; Феадот = Багдан, Фядот;; Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар;; Яўціхій = Аўтух, Еўціхей, Яўтух.

 

8 / 21 лістапада

  • архангелы Міхаіл, Гаўрыіл, Рафаіл, Урыіл, Селафііл, Іегудзііл, Варахііл і Іерамііл (сабор Архістратыга Міхаіла і іншых Нябесных Сіл бясплотных) // Міхаіл = Міхал, Міхась, Міхута;; Гаўрыіл = Гаўрыла, Габрэль.

 

9 / 22 лістапада

  • Аляксандр Салунскі, мучанік (305-311) // Аляксандр = Алесь, Алік, Алелька.
  • Анісіфар Пячэрскі, прападобны (1148) // Анісіфар = Анціпар, Анцыпар.
  • Антоній мучанік (V) // Антоній = Антон, Антось.
  • Іаан Колав, прападобны (V) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Матрона прападобная (каля 492) // Матрона = Матруна.
  • Феакціста прападобная (881).
  • мучанікі Анісіфар і Парфірый (каля 284-305) // Анісіфар = Анціпар, Анцыпар.

 

10 / 23 лістапада

  • Арэст лекар, мучанік (304).
  • Георгій велікамучанік (303) (Груз.) // Георгій = Юрый, Ягор, Юрась, Жора.
  • Канстанцін, князь Грузінскі, мучанік (842) // Канстанцін = Кастусь.
  • свяшчэннамучанік Мілій, епіскап Персідскі, і двое вучняў яго (341) // Мілій = Мілан, Міль,
  • апосталы з 70-ці Эраст, Алімп, Радыён, Сасіпатр, Кварт і Тэрцый (I) // Радыён = Радзівон, Ірадзіён, Ірадыён.

 

11 / 24 лістапада

  • Вікенцій мучанік (304) // Вікенцій = Вінцэнт, Вінцэсь.
  • Максім блажэнны, дзеля Хрыста юродзівы, Маскоўскі цудатворац (1434).
  • Міна велікамучанік (304) // Міна = Мінай.
  • Стэфан Дэчанскі, мучанік (каля 1336) (Серб.).
  • Фёдар Студзіт, вызнаўца, прападобны (826) // Фёдар = Тодар, Хведар, Ходар.
  • мучанік Віктар і мучаніца Сцефаніда (II) // Віктар = Вікця;; Сцефаніда = Сцепаніда.

 

12 / 25 лістапада

  • Іаан Валасаты, Растоўскі, блажэнны (1580) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Іаан Міласцівы, патрыярх Александрыйскі, свяціцель (620) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • Ніл Міратачывы, Афонскі, прападобны (1651).
  • Ніл поснік (V), прападобны.

 

13 / 26 лістапада

  • Іаан Залатавуст, архіепіскап Канстанцінопальскі, свяціцель (407) // Іаан = Іван, Ян, Януш, Ясь.
  • мучанікі Антанін, Нікіфар і Герман (каля 308) // Нікіфар = Нічыпар.

 

14 / 27 лістапада

  • Грыгорый Палама, архіепіскап Фесаланіцкі, свяціцель (1357) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.
  • Філіп апостал (I) // Філіп = Піліп.
  • Філіп Ірапскі, прападобны (1527) // Філіп = Піліп.
  • прававерны цар Юсцініян (565) і царыца Феадора (548) // Феадора = Фядора, Хадора, Хвядора, Тадора.

 

15 / 28 лістапада

  • мучанікі і вызнаўцы Гурый, Самон (299-306) і Авів (322) // Гурый = Гур, Гурэй, Гур’ян.
  • Дзімітрый мучанік (каля 307) // Дзімітрый = Дзмітрый, Зміцер, Змітрый, Міць.

 

16 / 29 лістапада

  • Матфей, апостал і евангеліст (60) // Матфей = Матвей, Мацвей, Мацей.

 

17 / 30 лістапада

  • Грыгорый цудатворац, епіскап Неакесарыйскі, свяціцель (каля 266-270) // Грыгорый = Грыгоры, Грынь, Грыц, Рыгор.
  • Лазар іканапісец, прападобны (каля 857).
  • Нікан, ігумен Раданежскі, прападобны (вучань прападобнага Сергія) (1426).
  • мучанік Ацыскл і мучаніца Вікторыя Кардувійскія (IV).